Клубнае паці
07.05.2014
Семінар клубных работнікаў Калінкавіцкага раёна на тэму «Этнатурызм як рэсурс культурнай ідэнтыфікацыі рэгіёну» праводзіўся на базе Дудзіцкага цэнтра народнай творчасці, дзе ўсім удзельнікам была прапанавана змястоўная экскурсія з аповедам пра насычаную працу цэнтра. Гасцям былі прадстаўленыя выстава рушнікоў, пра якія распавяла вядучы метадыст па фальклору і этнаграфіі рённага метадычнага цэнтра Ніна Васільеўна Лешчанка, выступ народнага тэатра народнага гумару «Вясёлыя Аўцюкоўцы» пад кіраўніцтвам Ніны Васільеўны. У працы семінара актыўны ўдзел прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Адамовіч Рудзеня і яго намеснік — загадчык сектара культуры Іна Віктараўна Губар. З этнатурыстычным патэнцыялам Гомельскай вобласці пазнаёміла вядучы метадыст Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Людміла Генадзьеўна Мельнікава, выступіла загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры гэтай жа ўстановы Ірына Валер’еўна Глушэц. Ніна Васільеўна Лешчанка разам з мастацкім кіраўніком Бярозаўскага цэнтра фальклору Палінай Паўлаўнай Лешчанка распавялі пра турыстычны патэнцыял традыцыйных народных свят і абрадаў, сакральных мясцін і помнікаў прыроды, якімі адметны Калінкавіцкі раён. Было разгледжана пазіцыяніраванне як раённых брэндаў Юравіч, дзе знаходзіцца старажытная стаянка чалавека, Малых і Вялікіх Аўцюкоў, дзе праводзіцца рэспубліканскі фестываль народнага гумару. Ірына Валер’еўна Глушэц, загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці