«Песні дрыгвы» Алеся Квяткоўскага ў галерэі Г. Х. Вашчанка
17.06.2014«Мастацкі праект Алеся Квяткоўскага «Намаляванае слова», а далей і «Песні дрыгвы» — гэта інтэгральныя, мастацка-сацыяльныя прасторавыя з’явы».
А. Туровіч, крытык
«Новы праект мастака складаецца з твораў, напісаных у асноўным за апошнія два гады. Як і раней у праектах «Колеры лёсу» і «Намаляванае слова», аўтар актыўна звяртаецца да беларускай міфалогіі. «Песні дрыгвы» з’явіліся праз вандроўкі па Палессі, праз вершы Віктара Шніпа «Балота».
Алесь Квяткоўскі ўбачыў міфалагічных істот не жахлівымі стварэннямі, а паэтычнымі ўвасабленнямі зямной прыгажосці. Героямі яго сталі вядомыя асобы беларускай культуры, а таксама вобразы з мінуўшчыны.
Яго часта называюць падзвіжнікам, бо шмат гадоў Алесь Квяткоўскі перадае досвед студэнтам не з дапамогаю падручнікаў па методыцы, а ад сэрца і душы.
Балота А. Квяткоўскага жывое, у вобразе жанчыны яно спакушае пайсці ў балота творчасці і не вярнуцца. Мы, жывучы ў гэтым балоце, не гінем, а праслаўляем яго, бо мы — людзі на балоце».
ЛіМ, 17.05.2013