Адкрыццё II Міжнароднага АРТ-пленэра “2014 – Год гасціннасці”і выстаўкі жывапісу ўдзельнікаў I Міжнароднага АРТ-пленэра “Новая плынь”
02.10.20143 кастрычніка ў Музеі гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32) адбудецца адкрыццё выстаўкі, на якой будзе прадстаўлены вынік працы ўдзельнікаў I Міжнароднага АРТ-пленэра “Новая плынь”. Адкрыццё выставы адначасова стане стартам для II Міжнароднага АРТ-пленэра “2014 – Год гасціннасці”, які пройдзе пас. Чонкі, Гомельскага раёна.
У 2014 годзе быў запушчаны маштабны арт-праект “ART-RAIN”, разлічаны на 5 год. Кожны год з гэтай нагоды на Беларусі будзе ладзіцца 2 арт-пленэра. Па выніках праекта плануецца выдаць каталаг лепшых работ і наладзіць выяздныя выставы з карцінамі ўдзельнікаў.
I Міжнародны АРТ-пленэр “Новая плынь” адбыўся на Стаўбцоўшчыне і быў прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі Я. Коласу. Вынікам гэтага пленэра стане выстаўка, якая адкрыецца ў музее.
II Міжнародны АРТ-пленэр “2014 – Год гасціннасці” пройдзе ў пас. Чонкі, Гомельскага раёна. У ім прымуць удзел як беларускія мастакі, такі і замежныя госці з Украіны, Малдовы, Расіі, Прыбалкі. З вынікамі пленэра гамяльчане і госці горада змогуць таксама пазнаёміцца на выніковай выставе ў музеі.