Камяніца 2015: лепш адзін раз убачыць...

08.09.2015
5 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту каля вёскі Азярцо пад Мінскам прайшоў сёмы фолк-фестываль «Камяніца».
Ён сабраў сяброў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Эстоніі. У фестывалі прынялі ўдзел і гамяльчане. На галоўнай сцэне выступіў фальклорны калектыў «Ягорава гара», свае ганчарныя вырабы прадставіў вядомы ў Гомелі фатограф і падарожнік Кірыл Краўцоў.