Прэзентацыя твораў-пераможцаў
24.02.2016
24 лютага ў абласной універсальнай бібліятэцы адбудзецца першая прэзентацыя твораў гомельскіх аўтараў, якія сталі лаўрэатамі абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага за 2015 год.
Прэмія заснавана ў лютым 2013 года рашэннем аблвыканкама. Сёлета на суісканне яе ў шасці намінацыях аўтары падалі 70 рукапісаў. Лаўрэатамі сталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтэса Ніна Нікіціна, празаік, сатырык і публіцыст Міхась Кавалёў (Сліва), паэтэса Вера Квяткоўская, драматург Аляксей Бычкоў, а таксама сям’я гамяльчан Шастаковых: Наталля, Яўген і Максім. Пачатак прэзентацыі ў 16.30.