Творчы вечар старшыні абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Уладзіміра Гаўрыловіча пройдзе ў бібліятэцы імя Герцэна ў Гомеліі
28.03.201629 сакавіка ў Гомельскай гарадской бібліятэцы імя А. Герцэна адбудзецца творчы вечар вядомага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча, аўтара 16 кніг прозы і публіцыстыкі, старшыні абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Уладзімір Гаўрыловіч — «Выдатнік друку Беларусі», зараз працуе ўласным карэспандэнтам рэспубліканскай газеты «Беларускі час». Чытачам добра вядомы раманы, аповесці і апавяданні пісьменніка-земляка, ураджэнца Жыткаўшчыны, у якіх ён глыбока раскрывае характары герояў, высвятляе чалавечае ў чалавеку, імкненне да дабрыні і святла. «Споднія яблыкі», «Забранае шчасце», Глыбокія карані«, «Плата за каханне», «Анёлак мой, анёлак», "Цяпло маладзіка"— гэтыя і многія іншыя кнігі пісьменніка карыстаюцца вялікай цікавасцю ў чытачоў. Некаторыя творы Уладзіміра Гаўрыловіча перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую мовы.
Пачатак творчага вечара ў 17.00.