Свята ў хату

11.09.2010
Раённы цэнтр адзначыў свята горада. У парку выраслі падворкі з усіх сельсаветаў раёна. Кожны вабіў сельскагаспадарчай прадукцыяй, якую ўдалося вырасціць, ня­гледзячы на прыродныя анамаліі. Мясцовыя ўмельцы парадавалі сваімі непаўторнымі творамі. А вясковыя артысты захапілі лельчукоў у палон народных традыцый і закружылі ў віхуры танца.