Залаты водбліск гранітных камянёў

14.07.2009
Так вобразна аб сваёй прадукцыі гавораць работнікі шчэбеневага завода “Глушкевічы”. З году ў год тут нарошчваюць аб’ёмы здабычы і перапрацоўкі гранітнай пароды. Адначасова расшыраюць асартымент шчэбневых матэрыялаў. Вось і за першае паўгоддзе выдалі 340,18 тысячы кубічных метраў шчэбня — амаль на 50 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд летась. І ў гэтым месяцы тэмпы росту пры паляпшэнні якасці прадукцыі перавышаюць 120%.