У Лоеве стартуе выставачны праект “Этнаграфія /не толькі/ ў лічбе. Смартфон: нататнік, дыктафон, камера…”
16.07.2020
У рамках чарады мерапрыемстваў да 35-годдзя з адкрыцця ў г.п. Лоеве Музея бітвы за Днепр цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны прэзентуе навукова-даследчы выставачны праект па матэрыялах палявых экспедыцый музея “Этнаграфія /не толькі/ ў лічбе. Смартфон: нататнік, дыктафон, камера…”, прымеркаваны да Міжнароднага дня этнографа.
У выставачным праекце зроблена спроба асэнсавання работы ваенна-гістарычнага музея з няпрофільным для сябе, але вельмі цікавым і важным для гісторыі Лоеўскага рэгіёна матэрыялам — этнаграфічнай матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай.
Падчас падрыхтоўкі праекта былі выкарыстаны прадметы са збору Музея бітвы за Днепр і палявыя матэрыялы з навуковага архіва музея, сабраныя за апошнія 20 гадоў, а таксама палявыя матэрыялы Беларускага архіва вуснай гісторыі. Сярод іншага, наведвальнікаў чакае апрача прадметнага шэрагу, традыцыйнага для музейных выстаў, і экранная экспазіцыя з дэманстрацыяй палявых запісаў і інтэрв’ю, зробленых супрацоўнікамі музея.
У рамках адкрыцця выставы мае прайсці майстар-клас ад сяброў музейнага аб’яднання “Нашчадкі Лоя” па народных танцах Лоеўшчыны, а таксама дэманстрацыя кінастужкі.
Больш пра этнаграфічную навукова-даследчую дзейнасць Музея бітвы за Днепр можна даведацца ў артыкуле “Чорны ўваход у музей — для этнаграфіі. З гісторыі “няпрофільнай” музейнаэтнаграфічнай работы лоеўскага Музея бітвы за Днепр”, размешчаным на старонках музейнага альманаха “СА / culture & anthropology / museum’s magazine”.
Час экспанавання выставы: 17 ліпеня – 13 верасня 2020.
Час адкрыцця выставы і тэматычнай вечарыны з майстаркласамі і кінапраглядам: 17 ліпеня 2020, 19/00.
Рэжым работы музея: аўт.–нд., 9/00–18/00.
Уваход на адкрыццё выставы з майстар-класам і кінапраглядам — ВОЛЬНЫ.
Даведачная інфармацыя па тэл.: +375–2347–40673.
Больш інфармацыі пра работу музея і кантакты на сайце http://loyev.museum.by/.