Тут краю роднага куточак…
12.12.2009А вось побач з прасніцай — сплецены з лыка кораб для пераносу гародніны. Сённяшнія вучаніцы з захапленнем углядаюцца ў мудрагелістыя ўзоры, вышытыя каляровымі ніткамі на абрусах і рушніках вясковымі майстрыхамі, са здзіўленнем разглядваюць серп — як можна было такой маленькай прыладай зжаць цэлае поле збажыны?
Усе ж гэтыя рэчы побыту мінулых вякоў можна пабачыць у этнаграфічным кутку Галавінскай сярэдняй школы Гомельскага раёна. Створаны тут і папулярны сярод многіх вучняў старэйшых класаў гурток “Спадчына” (на здымку), дзе рабяты займаюцца зборам экспанатаў, паглыблена вывучаюць гісторыю роднага краю. У многім дзякуючы гэтаму Галавінская школа і стала сёлета пераможцам раённага конкурсу.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Фота аўтара