І сонца, і зоркі на школьным двары

07.06.2011
Сапраўднае свята музыкі і танца, творчасці і добрага настрою, любові і дзяцінства адбылося ў апошні вясновы дзень ў сярэдняй школе № 40 г. Гомеля. “Зорны россып” — так называецца фестываль дзіцячай творчасці, што на працягу дзевяці гадоў праводзіцца ў гэтай школе. Вучні кожнага класса ўвесь год дэманстравалі свае творчыя здольнасці. Яны не толькі выбіралі рэпертуар для выканання, але і шылі канцэртныя касцюмы. І вось напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей на імправізаванай сцэне прайшло ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю. Па словах дырэктара Зінаіды Куцанавай, задача конкурсу — даць магчымасць дзецям цікава вучыцца і раскрыць свае таленты. І няхай пакуль толькі школьны двор чуе звонкія песні і непаўторныя гукі флейты, баяна, гітары, бачыць вясёлыя танцы. Гэта толькі пачатак. Пацвярджэнне таму — дасягненні адной з выпускніц, юнай спявачкі Сабіны Насіравай, якая заняла другое месца на гарадскім конкурсе вакальнай і харавой творчасці. Да пабачэння, “Зорны россып”! А ў наступным годзе таленты заззяюць зноў.
English (auto-detected) » Russian