Аўтарам лепшага твора літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства прызнаны Іван Штэйнер

03.09.2018
У XXV Дні беларускага пісьменства брала ўдзел дэлегацыя пісьменнікаў Гомельшчыны на чале са старшынёй абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі празаікам Уладзімірам Гаўрыловічам.

Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” атрымаў ураджэнец Брэстчыны, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер, які напісаў кнігу пра смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры 20-га стагоддзя. Віншуем!