"Святло Скарынавых iдэй": у Гомельскім дзяржаўным універсітэце прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя

27.11.2019

Форум арганізавала кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф Скарыны.

Канферэнцыю "Святло Скарынавых ідэй" у гэтым годзе прысвяцілі 95-годдзю з дня нараджэння доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Анічэнкі.


Вядомы даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіст міжнароднага ўзроўню, ён быў адным з пачынальнікаў скарыніяны і ініцыятараў прысваення ГДУ ганаровага імя беларускага першадрукара.

У канферэнцыі прынялі ўдзел як вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты, так і маладыя навукоўцы, студэнты, магістранты, аспіранты, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.

Працавала некалькі секцый. Даклады навукоўцаў былі прысвечаны розным накірункам сучаснай філалогіі. У цэнтры ўвагі – асоба прафесара Уладзіміра Анічэнкі і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі, эпоха і справы Скарыны, нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе, вывучэнне розных узроўняў літаратурнай мовы, міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты, пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.