Ад продкаў да нашчадкаў... У дзіцячым садзе Гомеля ўрачыста адзначылі свята роднай мовы

23.02.2023
Ёсць такая традыцыя у дзіцячым садзе № 161 г. Гомеля - святкаваць гэты дзень з запалам, крэатыўна.


Звычайна, напярэдадні свята на працягу тыдня ў установе праходзяць розныя мерапрыемствы. У гэтым годзе ў сярэдніх і старэйшых группах прайшлі тэматычныя заняткі ”Наша родная мова”, на якіх дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята і значэнні мовы для кожнага народа.

Правялі і конкурс малюнкаў “Паэзія вачамі дзяцей” па матывах вершаў беларускіх паэтаў. Ён даў магчымасць кожнаму выхаванцу пабыць мастаком-ілюстратарам. А лепшыя работы былі прадстаўлены на выставе.

А як жа дашкольнікі без казкі? Выхавальнікі Вольга Даніленка і Марына Барысава падрыхтавалі з выхаванцамі старэйшых групп драматызацыю беларускіх народных казак “Зайкава хатка”, “Коцік, пеўнік і лісіца” і паказалі для малодшых дзяцей.

Цікавасці і задору заўжды дабаўляюць беларускія гульні. З задавальненнем дзеці гулялі ў рухомыя гульні як у спартыўным зале, так і на вуліцы.


Яскравае кульмінацыйнае мерапрыемства - музычна-літаратурная гасцёўня “Гучы, наша родная мова!”. У папярэднія гады яе гасцямі былі паэты Міхаіл Болсун, Галіна Рагавая, Вера Квяткоўская. На гэты раз ганаровым госцем стала Ганна Атрошчанка, гомельская паэтэса і празаік, член Беларускага саюза журналістаў, саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна расказала прысутным аб сваей творчасці, прачытала некалькі вершаў. Дзеці таксама рыхтаваліся да сустрэчы з паэтэсай і паўдзельнічалі ў конкурсе юных чытачоў "На роднай мове гавару я". Усе ўдзельнікі атрымалі ганаровыя прызы.

Калі ўвесь час сустрэчы гучаць вершы беларускіх паэтаў і песні, л’ецца родная мова, выконваюцца беларускія танцы – ствараецца асабовая святочная атмасфера.

Не маглі застацца без справы і бацькі выхаванцаў. Яны актыўна паўдзельнічалі ў гульні “Перакладчыкі” і паказалі добрыя веды роднай мовы.

Добры настрой, пазытыўныя эмоцыі, пачуцце гонару за сваю мову атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.