У Гомельскую вобласць прыбыла з візітам дэлегацыя прафесараў японскіх універсітэтаў
04.10.2013
Паездка будзе доўжыцца да 5 кастрычніка. Прадстаўнікі галіны навукі і адукацыі ўжо пабывалі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, дзе абмеркавалі шэраг пытанняў па стварэнні ў школах вобласці кабінетаў радыяцыйнай бяспекі і асноў бяспечнай жыццядзейнасці. Вучэбны клас такога прызначэння госці Гомельшчыны наведалі ў гарадской сярэдняй школе № 72. Таксама японцы пазнаёміліся з работай па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і наведалі музей «Чарнобыль» цэнтра прапаганды і навучання пры абласным упраўленні МНС. Заўтра яны адправяцца ў Мазыр і Хойнікі.