1328 вучняў з усіх раёнаў вобласці і Гомеля прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды
12.01.2014
1328 вучняў з усіх раёнаў вобласці і Гомеля прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па 16 вучэбных прадметах. Інтэлектуальныя спаборніцтвы пройдуць з 13 па 17 студзеня 2014 года ў Гомелі, Мазыры, Жлобіне. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця алімпіяды адбудзецца 13 студзеня ў 15 гадзін на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. Падчас правядзення абласнога этапу алімпіяды на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дзе будуць пражываць удзельнікі, адбудуцца культурна-масавыя праграмы, будуць працаваць спартыўныя залы, бібліятэкі, камп’ютарныя класы.