Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»
27.01.2014Як адзначыў загадчык раённага навукова-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама Уладзімір Александронец, з дапамогай конкурсу педагогі змаглі раскрыць свой прафесійны патэнцыял і творчыя здольнасці. Грунтоўнасць і вытрымку паказалі маладыя настаўнікі, на якіх, магчыма, не рабілі ставак.
Настаўнік фізікі і інфарматыкі Грабаўскага дзіцячага садка-сярэдняй школы Кірыл Дземусёў стаў першым у намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка». Пераможцай у намінацыі «Пачатковыя класы» названа настаўніца пачатковых класаў Урыцкай сярэдняй школы Наталля Жыгар. Першае месца ў шматпрадметнай намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» падзялілі настаўніца музыкі Брылёўскай сярэдняй школы Валянціна Міхальцова і яе калега настаўніца музыкі Галавінскай сярэдняй школы Вікторыя Шанец. Выхавацелі дашкольнай адукацыі Сурганаўскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Вераніка Барыцкая, Улукаўскага ясляў-садка Марына Зімніцкая і Брылёўскага ясляў-садка Аляўціна Дожджыкава названы лепшымі ў намінацыі «Выхавацель дашкольнай адукацыі».