У Гомелі прайшоў дзень прафесійнай арыентацыі выпускнікоў

15.04.2014
Амаль 1 500 старшакласнікам з гарадскіх школ прадстаўнікі 27 вышэйшых навучальных, сярэднеспецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў расказалі аб умовах паступлення, тэрмінах правядзення ўступнай кампаніі, льготах для абітурыентаў, дакументах, неабходных для падачы ў прыёмныя камісіі. Таксама, у гарадскім цэнтры культуры, дзе праходзіла мерапрыемства, былі арганізаваны выставы і прэзентацыі гарадскіх навучальных устаноў. Майстар-класы для прысутных правялі навучэнцы каледжаў. Як адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама Людміла Махонька, для будучых абітурыентаў спецыялісты ўпраўлення падрыхтавалі прафесіяграмы і буклет «Куды пайсці вучыцца?» з інфармацыяй аб магчымасці паступлення і запатрабаванасці ў спецыялістах на рынку працы. Праграма сустрэчы была накіравана на арыентаванне выпускнікоў школ 2014 года ў выбары прафесіі і навучальнай установы, дзе яны яе змогуць атрымаць. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама, а таксама аддзелы адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў Гомеля, ВНУ, каледжы і ліцэі горада.