Памяняў аўтамабіль на камбайн
24.01.2008
Р. У. Пархоменка працуе ў КСУПе “Судкова” Хойніцкага раёна вадзіцелем грузавога аўтамабіля. А на час жніва садзіцца за штурвал збожжавага камбайна і пастаянна дабіваецца высокіх намалотаў. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Яшчэ зусім нядаўна Рыгор Уладзіміравіч адвозіў з сенажаці да траншэй сянажную масу, а некалькі апошніх дзён разам са сваім памочнікам Сяргеем Краснасельцам (на здымку) вызначаецца добрай выпрацоўкай на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.
У спякотныя пагодлівыя дні, калі не бывае дажджу, экіпаж за светлавы дзень намалочвае па 50 — 60 тон хлеба. Так было і ў мінулую суботу. Р. У. Пархоменка разам са сваім памочнікам намалацілі 62 тоны збожжа, прапусціўшы наперад у гэты дзень толькі маладзёжны экіпаж у саставе Рыгора Сцешанка і Сяргея Брухавецкага, якія давялі намалот аж да 74 тон. Але на тое яно і спаборніцтва. Зараз і Рыгор Ула-дзіміравіч з Сяргеем Краснасельцам стараюцца павялічыць выпрацоўку і не толькі выйсці на ўзровень перадавікоў, а і апярэдзіць іх.
Стараннасцю ў працы вызначаюцца і іншыя хлебаробы. З планавых 600 гектараў убрана ужо каля 150.
— Па-гаспадарску арганізавана жніво таксама ў эксбазе “Стралічава”, КСУПе імя Мележа, іншых нашых гаспадарках, — гаворыць старшыня райвыканкама М. І. Садчанка. — Разам убралі ўжо каля 2000 гектараў збажыны і намалацілі звыш 5000 тон збожжа. Актыўна вядзецца яго падпрацоўка. Лепшае збожжа адгружаецца ў дзяржаўныя засекі. Ёсць падставы сцвяр-джаць, што дзяржзаказ па нарыхтоўках хлеба мы перакрыем.
Мікалай Іванавіч падкрэслівае, што карэктывы ў работу ўносіць надвор’е. У апошнія дні зачасцілі дажджы. Даво-
дзіцца чакаць. Але як толькі палеткі падсыхаюць, камбайнеры працягваюць барацьбу за хлеб. Усе імкнуцца закончыць жніво ў строга вызначаныя тэрміны і без страт.