Салодкі поспех хайнічан
24.01.2008
Упершыню сёлета хлебаробы эксбазы “Стралічава” Хойніцкага раёна на 60 гектарах пасеялі цукровыя буракі. І не прайгралі. Ураджайнасць перавысіла 530 цэнтнераў з гектара. Арганізавана тут праведзена ўборка. Салодкія карані адразу ж адгружаліся на чыгунку для адпраўкі на цукровы завод у Мінскую вобласць.
У суткі на гэтым тыдні з гаспадаркі вывозілася па тысячы тон буракоў.
— Гэта сапраўдны рэкорд, — гаворыць старшыня райвыканкама М. І. Садчанка. — Я шмат гадоў працую ў сельскай гаспадарцы, але не памятаю, каб з якога сельгаспрадпрыемства адразу рэалізоўвалася столькі прадукцыі. Хлебаробы эксбазы атрымалі звыш 70 мільёнаў рублёў выручкі.
Як расказаў Мікалай Іванавіч, цукровыя буракі парадавалі добрым ураджаем таксама работнікаў агракамбіната “Віць”, адкрытага акцыянернага таварыства “Хойніцкі аграсервіс”, іншых гаспадарак.
Усяго ў раёне сёлета на прамысловай аснове вырошчваліся цукровыя буракі на 490 гектарах. Атрымана прыкладна паўтара мільярда рублёў выручкі. Аналагічную выручку дало збожжавае поле, але яно займала 10 тысяч гектараў. Да таго ж, цукровыя буракі карыстаюцца большым попытам.
— Улічваючы такую выгаднасць салодкай прадукцыі, ужо ў наступным годзе плошчу пад яе падвоім, — паведамляе старшыня райсельгасхарчу І. В. Праказаў. — Дарэчы, у нас надаецца ўвага і вырошчванню кармавых караняплодаў.
Сцяпан БАЛОТКІН