Чым занепакоены фермеры
24.01.2008
На пачатак бягучага года ў нашай вобласці зарэгістравана і дзейнічае 279 фермерскіх арганізацый, якія маюць у сваім карыстанні 18669 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 13349 гектараў ворыва. А яшчэ ёсць сады і лугі. На іх долю прыпадае 1,65 працэнта ўсіх земляў.
У той жа час фермеры далі два працэнты ад валавога збору ў вобласці збожжа, сем працэнтаў бульбы і 15,6 працэнта гародніны. У асобных фермерскіх гаспадарках ураджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур значна вышэйшая, чым у многіх нават перадавых дзяржаўных сельгаспрадпрыемствах. Напрыклад, некаторыя прыватнікі атрымалі летась больш як па 40 цэнтнераў збожжа і звыш 400 цэнтнераў бульбы з гектара. Такія факты на нарадзе, на якой падводзіліся вынікі работы за 2004 год і вызначаны задачы на 2005 год, прывёў у сваім дакладзе старшыня праўлення абласной асацыяцыі фермераў М. Л. Байда.
— Ёсць пэўныя поспехі ў прыватных падворках, якія займаюцца садаводствам, мясной і малочнай жывёлагадоўляй, іншымі галінамі сельскагаспадарчай вытворчасці, — зазначыў Міхаіл Лявонавіч. — Але і праблем у фермераў вельмі многа. Да таго ж, яны пастаянна ўскладняюцца. Таму летась некалькі і парадзелі нашы рады. А гэта трывожыць найбольш за ўсё.
Занепакоенасць М. Л. Байды зразумелая. Калі ў папярэднія гады прырост фермерскіх гаспадарак быў відавочным, то летась арганізаваны толькі 21 падворак, а больш як 60 іх распалася. Кіраўнікі прыватных падворкаў Уладзімір Цярэнцьеў, Фёдар Ражкоў, Аляксандр Парошын, некаторыя іншыя фермеры скардзіліся на тое, што цяжка атрымаць, а часам увогуле немагчыма, льготныя крэдыты, іншую матэрыяльную дапамогу.
Таксама немагчыма ў адрозненне ад дзяржаўных сельгаспрадпрыемстваў закупіць па льготных цэнах сельскагаспадарчую тэхніку і будаўнічыя матэрыялы. Як правіла, у карыстанне фермерам выдзяляюцца аддаленыя і найбольш горшыя землі.
Называліся і некаторыя іншыя праблемы. Але найбольш хвалюе фермераў той факт, што па іх сцяжынках не хочуць ісці дзеці. У апошнія гады вельмі мала іх пайшло ў фермеры.
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Л. М. Апанасюк запэўніў, што сёлета з боку камітэта і дзяржавы ў цэлым ім будзе аказана больш дзейсная дапамога па ўсіх напрамках вядзення гаспадарак.
На нараду да гомельскіх фермераў прыехаў і старшыня праўлення беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання фермераў К. М. Ярмоленка. Канстанцін Міхайлавіч паведаміў, што ў рэспубліцы зараз распрацоўваецца новае заканадаўства па сялянскіх і фермерскіх гаспадарках. Робіцца ўсё магчымае, каб былі выкарыстаны і прапановы фермераў рэспублікі, у тым ліку і гомельскіх.