Першы фестываль кнігі «ЧитайГомель» пройдзе 27 мая ў абласным цэнтры

24.05.2018
На 14 тэматычных пляцоўках у абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна і на плошчы Перамогі з 12 гадзін дня адбудзецца шмат захапляючых мерапрыемстваў.
Напрыклад, у 14.00 будзе дадзены старт 100-хвіліннага марафона: кожны жадаючы зможа прадэкламаваць свой любімы верш класічнай літаратуры. Творчыя калектывы ўвасобяць літаратурныя творы на тэатральных падмостках. У літаратурным двары можна будзе пагутарыць з сучаснымі пісьменнікамі-землякамі, а на імправізаванай «Кніжнай плошчы» прыдбаць кніжныя навінкі. Кіналекторый у ленінцы прапануе гледачам-чытачам шэраг фільмаў-экранізацый літаратурных твораў. Падрыхтавана і цікавая праграма для іншых аматараў кнігі, прычым, на ўсе ўзросты и густы.