Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане
26.09.2018За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ОРДЭНАМ МАЦІ ўзнагароджаны:
БУЛАЦКАЯ Ірына Анатольеўна — настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 58 г. Гомеля імя Ф. П. Гааза»
ДЗЕМІДАВЕЦ Анастасія Анатольеўна — работніца дзяржаўнай установы адукацыі «Бараўская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна»
КАНАНОВІЧ Анастасія Васільеўна — вагаўшчык шчэбневага завода «Глушкевічы» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»
КАПШУК Анастасія Уладзіміраўна — рэгент царкоўнага хору рэлігійнай абшчыны «Прыход храма святых верных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх у г. Гомелі Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы»
ТАЧЫЛА Іалана Іванаўна — аператар адкрытага акцыянернага таварыства «Тураўшчына» Жыткавіцкага раёна.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства, значныя заслугі ў барацьбе са злачыннасцю, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне грамадскага парадку Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
ПАДАБЕД Аляксандр Сяргеевіч — намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі
ЧЫКУНОЎ Віктар Васільевіч — начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі
медалём «За бездакорную службу» ІІ ступені
НАДТАЧЭЕЎ Васілій Валер’евіч — начальнік аддзела па раскрыцці крадзяжоў упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі
медалём «За бездакорную службу» ІIІ ступені
ЗАЙЦАЎ Дзмітрый Віктаравіч — намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля, маёр міліцыі.