Шчасце ў гарошыне
24.01.2008Зараз на палях гаспадаркі поўным ходам ідзе сяўба гароху. Як паведаміў яе кіраўнік А. У. Максіменка, гэтай культурай будзе засеяна 85 гектараў. Сяўбу вядуць так званым “расцягнутым” графікам, каб потым можна было і ўбіраць ураджай таксама на працягу некалькіх тыдняў. Тым самым на перапрацоўку будзе дастаўляцца ў Ельск на кансервавы завод самая якасная сыравіна.
Для вырошчвання спыніліся на гатунку гароху “Фуга”, які дасць, як мяркуецца, па 30 цэнтнераў адборнага зерня з гектара. Усяго ж у гаспадарцы плануюць вырасціць сёлета 240 тон зялёнага гароху.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ