Удастоены высокай узнагароды

12.03.2020

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ордэнам Маці ўзнагароджаны:

ВЕСЕЛКІНА Таццяна Уладзіміраўна – хатняя гаспадыня, Навабеліцкі раён г. Гомеля;

ДЗЕМЧАНКА Таццяна Паўлаўна – рэгістратар нерухомасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;

ДЗМІТРАКОВА Людміла Уладзіміраўна – вядучы бухгалтар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Асавец» Мазырскага раёна;

ЗВАНЦОВА Хрысціна Эдуардаўна – прадавец адкрытага акцыянернага таварыства «Стары Універмаг», г. Гомель;

ЗІЗЮК Людміла Анатольеўна – повар дзяржаўнай установы адукацыі «Кашэвіцкі дзіцячы сад – базавая школа Петрыкаўскага раёна»;

МАКАРЭВІЧ Ларыса Адамаўна – мастацкі кіраўнік Пухавіцкага сельскага дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва»;

МАКАРЭВІЧ Раіса Уладзіміраўна – работніца дзяржаўнай установы адукацыі «Пухавіцкі дзіцячы сад – базавая школа» Жыткавіцкага раёна;

САМАНЧУК Алена Дзмітрыеўна – электрамеханік сувязі Лоеўскага ўчастка электрасувязі Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі;

СЛЮСАРЭНКА Наталля Раманаўна – хатняя гаспадыня, Савецкі раён г. Гомеля;

СЯРГЕЕНКА Наталля Іванаўна – выкладчык ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»;

ШЭВЕЛЬ Таццяна Аляксандраўна – работніца дзяржаўнай установы «Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»