Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане

20.05.2020

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

медалём «За бездакорную службу» І ступені:


ЯШКОЎ Фелікс Валянцінавіч – начальнік Гомельскай мытні;


медалём «За бездакорную службу» ІІ ступені:


БАЛАШЭНКА Андрэй Канстанцінавіч – начальнік следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, палкоўнік юстыцыі;

КАВАЛЕНКА Андрэй Сяргеевіч – намеснік начальніка аддзела – начальнік 1-га следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта, падпалкоўнік юстыцыі;

РУДАБЕЛЕЦ Уладзімір Анатольевіч – следчы па асабліва важных справах 1-га следчага аддзялення Калінкавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта, падпалкоўнік юстыцыі;

медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені:

КУЗЯНЁК Дзяніс Аляксандравіч – начальнік Рэчыцкага раённага аддзела Следчага камітэта, палкоўнік юстыцыі;

КУРНЕВІЧ Яўгеній Вікенцьевіч – вядучы інспектар 3-й групы ўласнай бяспекі (па Гомельскай вобласці) упраўлення ўласнай бяспекі Следчага камітэта, маёр юстыцыі;

ПОПЧАНКА Віталій Віктаравіч – галоўны спецыяліст упраўлення тылавога забеспячэння ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, падпалкоўнік юстыцыі.

* * *

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ТРЫБУНАХ Галіна Пятроўна – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Зорка», Чачэрскі раён;

за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё харчовай вытворчасці АНЦІПЕНКА Дзмітрый Аляксандравіч – кандытар кандытарскага ўчастка цэха № 1 вытворчасці № 4 адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельхлебпрам».