«Гомельская праўда» стала лепшай сярод рэгіянальных друкаваных СМІ ў адной з намінацый рэспубліканскага творчага конкурсу "Пад знакам Года малой радзімы"
26.11.2020
Міністэрства інфармацыі падвяло вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Пад знакам Года малой радзімы». «Гомельская праўда» стала лепшай сярод рэгіянальных друкаваных СМІ ў намінацыі «Традыцыі і гісторыя роднага краю» і ўдастоена дыплома першай ступені.
Пад гэтай вокладкай сабраны конкурсныя матэрыялы «Гомельскай праўды»
Перамога атрымана ў высокай канкурэнтнай барацьбе: на конкурс было прадстаўлена 142 творчыя работы, у тым ліку 120 – рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Духоўная спадчына палешукоў, няўрымслівы характар і добрыя справы жыхароў гарадоў і вёсак Гомельскага рэгіёна, удзячная памяць народа, унікальная культура – гэтыя тэмы заўсёды ў прыярытэце на старонках нашай газеты. Імкнёмся пісаць шчыра, ярка, нераўнадушна.
У намінацыі «У Год малой радзімы – вялікія справы» дыпломам другой ступені адзначана рэдакцыя мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся». Намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдання Наталля Канопліч стала лаўрэатам другой ступені ў намінацыі «Малая радзіма – у фотаздымках».
Сярод рэгіянальных электронных СМІ дыплом першай ступені ў аўтараў праграмы «Між іншым» Гомельскага гарадскога радыё. Да новых перамог, дарагія калегі!