Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане

11.12.2020
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку, заслугі ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці, дарожнай галіны, сферы адукацыі, культуры і мастацтва Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

медалём «За адзнаку ў воінскай службе»:

ЛІВАРЧУК Андрэй Пятровіч – старшы тэхнік аддзялення групы цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;

медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»:

БЯЛОЎСКІ Уладзімір Уладзіміравіч – старшы оперупаўнаважаны аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі;

ІВОНЧЫК Максім Рыгоравіч – старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела па раскрыцці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць асобы ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі;

медалём «За працоўныя заслугі»:

БУХАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч – бетоншчык філіяла «Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 44» ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 2, г. Гомель»;

ГЕРАСІМЕНКА Аляксандр Уладзіміравіч – токар рамонтна-механічнага цэха ААТ «Мазырсоль»;

ЖУКАВА Ірына Васільеўна – загадчык вытворча-тэхналагічнай лабараторыі філіяла «Камбінат харчовых прадуктаў «Палессе» ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір»;

КАВАЛЁВА Алена Пятроўна – аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі цукерачна-шакаладнага цэха СП ААТ «Спартак»;

ПЯТРЭНКА Аляксандр Мікалаевіч – генеральны дырэктар ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 2, г. Гомель»;

ШУПАЕВА Тамара Іванаўна – начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір»;

медалём Францыска Скарыны:

МАЗЕПІН Аляксандр Андрэевіч – выкладчык вышэйшай катэгорыі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага»