Наша бортнiцтва цяпер пад аховай ЮНЕСКА

18.12.2020
Бортнiцтва Беларусi i Польшчы атрымала статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.



Рашэнне прынята падчас XV сесii Мiжурадавага камiтэта ЮНЕСКА. Намiнацыя падрыхтавана Рэспублiкай Беларусь супольна з Рэспублiкай Польшча. I вось ужо бортнiцтва ý Рэпрэзэнтатыýным спiсе спадчыны чалавецтва — нi больш, нi меньш.

У нашай краiне гэта, дарэчы, чацвёрты элемент нематэрыяльный культурнай спадчыны пад аховай ЮНЕСКА. Першыя тры: абрад "Калядныя пары" ý вёсцы Семежева, Будслаýскi фест у аднаiменнай вёсцы (абодва на Мiншчыне) i вясновы абрад "Юраýскi карагод" вёскi Пагост Жыткавiцкага раёну.

Менавiта лясное бортнiцтва на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельшчыны з 2017 года занесена ý Дзяржаýны спiс гiсторыка-культурных каштоýнасцей Беларусi. Старажытны промысел заснаваны на развядзеннi i ýтрыманнi лясных пчол у штучных дуплах — борцях. Яны адмыслова вырабляюцца i змяшчаюцца на дрэвах у лесе. Бортнiцтва ýяýляе сабой шырокi пласт ведаý, навыкаý i практык, якiя датычацца i вырабу адмысловых прылад працы.

Трэба дадаць, што бортнiкi заýсёды паважлiва ставiлiся да навакольнай прыроды, пчол i ýсiх жывёл. Пэýнымi традыцыямi i рытуаламi яны спрадвеку фармiравалi своеасаблiвае звычаёвае права, а яшчэ адметныя праявы мясцовай кулiнарыi i народнай медыцыны. Гэты магутны комплекс ведаý садзейнiчае захаванню навакольнага асяроддзя, прыроднага i культурнага ландшафту Палесся.