Дом для ветэранаў
24.01.20089 ліпеня ордэры навасёлам уручыў старшыня Гомельскага гарвыканкама А. А. Бяляеў. Ён адзначыў, што ўвод у эксплуатацыю Дома для ветэранаў — гэта толькі маленькая частка той удзячнасці, якую дзяржава можа праявіць у адносінах да людзей, што абаранілі нашу незалежнасць. Пад гукі аркестра ветэраны атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі з рук А. А. Маслава, генеральнага дырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната, які ўзводзіў дом, а таксама ад кіраўнікоў адміністрацый раёнаў горада.
Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі iмправiзаваны Дамавік запрасіў гаспадароў прайсці ў свае кватэры. Не перадаць эмоцый шаноўных ветэранаў, калі яны аглядалі новыя, утульныя пакоі.
Надзея Рыгораўна Кушнарэнка, дайшла з перамогай да Берліна:
— Мне і ў сне не магло з’явіцца, што я атрымаю такую кватэру! Зараз мне 82 гады і хацелася б пажыць тут падолей! Дзякуй вялікі за такі падарунак!
Міхаіл Ігнатавіч Баранкевіч з жонкай Лідзіяй Данілаўнай (на здымку):
— Лепшага мы і жадаць не маглі ў нашыя гады! Дзякуем кіраўніцтву ўсіх узроўняў за ўвагу да ветэранаў — вельмі прыемна, што нас не забываюць!
У новых кватэр ёсць асаблівасць: яны не могуць быць прыватызаваны альбо перададзены ў спадчыну. Суседзямі ветэранаў стануць ліквідатары чарнобыльскай катастрофы і сем’і, якія пабудавалі жыллё з дапамогай крэдыту.
Наталля СТАРЧАНКА