Лепшыя намалоты — на КЗС-10К
24.01.2008
Адначасова трынаццаць збожжаўборачных камбайнаў вядуць жніво ў калгасе (СВК) “Абарона краіны” Рэчыцкага раёна. Сёлета гэта гаспадарка ў ліку нямногіх у вобласці набыла
і новенькі КЗС-10К.
Работа на гэтым камбайне даручана аднаму з лепшых механізатараў гаспадаркі М. У. Ліхачу. За сваю працоўную біяграфію Мікалай Ула-дзіміравіч працаваў на некалькіх марках камбайнаў, а ў апошнія гады — на “Доне-1500”. Мяняліся і напарнікі ў яго. А сёлета памочнікам да бацькі пайшла дачка Лена. Сямейны экіпаж пачаў работу на дальнім ад цэнтра гаспадаркі полі, дзе вырошчваецца трыцікале. І за першыя дні намалаціў больш за 200 тон збожжа. Гэта найбольшы намалот у калгасе. Разам са старшынёй А. В. Мікалуцкім і галоўным аграномам У. У. Луцко едзем да камбайнераў. Па дарозе Аляксандр Віктаравіч і Уладзімір Уладзіміравіч расказваюць, што ў апошнія гады стаўку робяць на новую высокапрадукцыйную тэхніку. Інакш з работай своечасова цяжка ўправіцца. Сёлета, напрыклад, трэба ўбраць 1870 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Вялікая падмога тут айчынная сельмашаўская тэхніка. Што датычыць КЗС-10К, гэты камбайн, на іх думку, самы надзейны і высока-прадукцыйны. Лепшая ў яго і прахадзімасць. Гэтыя словы пацвяр-джае і М. У. Ліхач.
— Тут большая нахільная камера, удасканалена прыёмная і малацільная сістэмы,— разважае далей Мікалай Уладзіміравіч, — а самае галоўнае, у кабіне, якая пастаянна зачынена, чыста, няма пылу. Падтрымліваецца нармальная тэмпература, бо дзейнічаюць кандыцыянеры.
А яшчэ бацька з дачкой гаварылі аб тым, што працаваць вельмі прыемна, калі бачыш перад сабою прыгожую збажыну, якая трапляе пад жняярку...
А. В. Мікалуцкі ўдакладняе, што выдатна папрацавалі хлебаробы на вырошчванні збожжа, а таму і ўра-джайнасць высокая. Трыцікале дае зараз з гектара больш за сорак цэнтнераў, а ячмень замежнай селекцыі павінен даць звыш 60 цэнтнераў. Таму не толькі экіпаж Ліхача, а і ўсе іншыя камбайнеры стараюцца не ўпусціць час, а своечасова і якасна ўбраць вырашчаны хлеб.
Трэба адзначыць, што зараз Рэчыцкі раён у цэлым па вобласці займае лідзіруючае месца па тэмпах уборкі збожжавых і зернебабовых культур і па іх ураджайнасці. З гектара тут выходзіць прыкладна па 35 цэнтнераў збожжа, а ў калгасе (СВК) “Чырвоны сцяг” больш за 50. Начальнік райсельгасхарчу С. Ф. Краўчанка выказвае думку, што ў наступныя дні намалоты павінны павялічыцца.
Сцяпан БАЛОТКІН