Гомельшчына нацэлена на мільён тон хлеба
24.01.2008
На рэспубліканскай селектарнай нарадзе, якую 28 ліпеня правёў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, былі разгледжаны пытанні ўборачнай кампаніі бягучага года. У ходзе гэтага мерапрыемства выступілі прэм’ер-міністр С. С. Сідорскі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыня праўлення Нацыянальнага банка, кіраўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Справаздачу трымалі ўсе губернатары і мэр горада Мінска.
Сцяпан БАЛОТКІН
Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што ўборка ўраджаю — справа ўсенародная, а хлеб, як кажуць у наро-дзе, усяму галава. Удзельнікі жніва павінны зрабіць усё магчымае, каб да адзінага зярняці ўбраць вырашчанае і даць дзяржаве не менш чым сем мільёнаў тон збожжа. Паспяховае правядзенне ўборкі ўраджаю з’яўляецца галоўным складальнікам харчовай бяспекі краіны. Гэта вельмі важна, асабліва ўлічваючы, што ў Еўропе збожжавыя сёлета засушыла і прагназуецца недабор хлеба ў параўнанні з папярэднім годам на пятнаццаць працэнтаў. Значыць, будзе дэфіцыт збожжа на рынках многіх дзяржаў і адпаведна высокія цэны на яго. Калі Беларусь збярэ ўвесь запланаваны ўраджай, то мы забяспечым сябе на-дзейным запасам хлеба і зможам значную яго частку экспарціраваць.
Прэзідэнт падкрэсліў: усё, што залежыць ад дзяржавы для паспяховага правядзення жніва, сёлета зроблена. За апошні час выкананы вялікі аб’ём работ па тэхнічнаму перааснашчэнню АПК, што дазволіла выйсці на новыя сучасныя тэхналогіі вытворчасці. Прытым, асноўную тэхніку для вёскі пастаўляе айчынная прамысловасць. І ў першую чаргу гаворка ідзе пра збожжавыя камбайны. Толькі сёлета хлебаробам пастаўлена іх ужо звыш 800, а да першага жніўня гэта колькасць павінна ўзрасці да тысячы камбайнаў, у тым ліку 900 сельмашаўскіх.
Прамысловыя прадпрыемствы рэспублікі выканалі заданне па вытворчасці для вяскоўцаў збожжаачышчальнага абсталявання і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая задзейнічана ўжо ў рабоце ўборачнага канвеера. Такім чынам, на жніве працуе звыш 3,8 тысячы зернесушылак, у тым ліку 323 пастаўленых сёлета, і 950 сучасных машын па дапрацоўцы збожжа. Апрача гэтага, ва ўборцы задзейнічаны 1110 аўтамабіляў “МАЗ-750”, трактароў розных марак. Усё гэта дадзена вяскоўцам згодна з праграмай па аснашчэнню сельскай гаспадаркі тэхнікай беларускай вытворчасці.
Вяскоўцам прадастаўлены крэдыты, зусім нядаўна Прэзідэнт падпісаў распараджэнне аб выдзяленні дадатковых 30 мільёнаў долараў ЗША на закупку паліва для сельскай гаспадаркі.
На селектарнай нарадзе было адзначана, што па аб’ектыўных прычынах жніво сёлета затрымалася ў рэгіёнах на 7 — 10 дзён. На 28 ліпеня па рэспубліцы было намалочана толькі паўмільёна тон хлеба. Таму зараз трэба прыкласці ўсе сілы, каб навярстаць упушчанае, значна павысіць тэмпы ўборачнага канвеера. Асноўныя работы неабходна завяршыць на працягу жніўня, а ў паўднёвых рэгіёнах — да дваццатага чысла.
Аб тым, што канкрэтна зроблена і робіцца ў абласцях па ажыццяўленню задач, пастаўленых Прэзідэнтам у аграпрамысловым комлексе, і ў першую чаргу ўборачных работ, справаздачу трымалі губернатары.
Аргументавана, спасылаючыся на канкрэтныя факты, аб стане спраў на Гомельшчыне дакладваў Прэзідэнту старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон. Па многіх пазіцыях наша вобласць выглядае прывабна на фоне рэспублікі. У гэтыя дні ў нас найбольш высокія тэмпы ўборачных работ. Нашы камбайнеры на жніве абышлі нават брэсцкіх, якія стартавалі першымі. Напрыклад, на дзень правядзення рэспубліканскай селектарнай нарады ў Брэсцкай вобласці было ўбрана 16 працэнтаў ад усёй плошчы збожжавых і зернебабовых культур, а ў Гомельскай — 17. На гэты ж дзень у суседзяў, згодна са справаздачай брэсцкага губернатара, было нарыхтавана 8,3 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, а ў нас — 10,7 цэнтнера. Гомельская вобласць сёлета мае намер давесці валавы збор цыбулі да 25 тысяч тон і вырабіць на сваіх перапрацоўчых прадпрыемствах са сваёй сыравіны дзесяць мільёнаў умоўных слоікаў зялёнага гарошку.
Гэтай прадукцыяй плануецца забяспечыць патрэбы ўсёй рэспублікі ды яшчэ частку яе прадаць за мяжу. Сёлета ў вобласці пачалі вырошчваць і часнок. Але і гэта не ўсё, падкрэсліў Аляксандр Серафімавіч. Ужо ў наступным годзе, каб поўнасцю загрузіць магутнасці на гародніна-кансервавых заводах і даць больш прадукцыі ў шырокім асартыменце, плануецца заняцца перапрацоўкай цукровай кукурузы і спаржавай фасолі. На перспектыву ёсць і іншыя задумкі. Прэзідэнт падзякаваў губернатару і ў яго асобе ўсім аграрнікам вобласці за плённую работу, пажадаў новых працоўных здзяйсненняў.
А. С. Якабсон адзначыў, што гамяльчане маюць намер у 2005 годзе давесці валавы збор хлеба да мільёна тон. На полі такі хлеб ёсць. Зараз усё робіцца для таго, каб у сціслыя тэрміны і без страт убраць вырашчанае. Жніво з кожным днём набірае тэмпы, а засекі папаўняюцца дзесяткамі тысяч тон залацістага збожжа.
Нагадаем, што на мільённы рубеж наша вобласць выходзіла пятнаццаць год назад. А зараз мае ўсе магчымасці, каб паўтарыць поспех.