Звышпланавае збожжа

24.01.2008

У комплексе і арганізавана вядуць неадкладныя палявыя работы хлебаробы Хойніцкага раёна. Тут аднымі з першых у вобласці пачалі сеяць рапс, працягваюць падрыхтоўку насення і глебы пад сяўбу збожжавых азімых культур. Трактары на гэтай рабоце амаль паўсюдна задзейнічаны і ў начную змену.
Сцяпан БАЛОТКІН

У большасці гаспадарак абмалот збожжавых і зернебабовых культур вядуць на апошніх гектарах. З першых дзён жніва па-гаспадарску наладжана работа зернеачы-шчальных і сушыльных комплексаў. У выні-ку няма праблем з падпрацоўкай збожжа. Лепшае адразу ж адгружаецца дзяржаве. На прыёмныя пункты пры дзяржзаказе ў чатыры тысячы тон фактычна пастаўлена ўжо больш пяці тысяч. Продаж збожжа працягваецца і ў гэтыя дні. Асабліва добра наладжана адгрузка хлеба ў камунальным сельскагаспадарчым кааператыве “Судкова”, эксбазе “Стралічава”, іншых гаспадарках раёна.
— Сёлета мы маем магчымасць значна перакрыць даведзеныя заданні па продажу рапсу, — адзначае старшыня райвыканкама М. І. Садчанка. — Ад рэалізацыі гэтых сельгаскультур будзем мець добрую грашовую выручку. Але найбольшыя надзеі ўскладваем на цукровыя буракі
Мікалай Іванавіч расказаў, што сёлета пасевы іх давялі да тысячы гектараў. У адрозненне ад кармавых караняплодаў іх даглядаюць механізаваным спосабам. Таму значна меншыя і выдаткі на вырошчванне гэтай культуры. А грашовая выручка пасля рэалізацыі прадукцыі на цукровы завод у Мінскую вобласць плануецца ў паўтара мільярда рублёў. Для параўнання скажу: гэта прыкладна столькі, колькі атрымліваюць у раёне за год ад рэалізацыі мяса.
Дарэчы, у раёне ўшчыльную займаюцца вырошчваннем морквы, некаторых іншых агародных культур. Шмат робіцца і па прыгатаванню ўласных канцэнтратаў для розных катэгорый жывёлы, што таксама дазваляе стабілізаваць эканоміку раёна.