Высокіх узнагарод удастоены жыхары Гомельшчыны

14.10.2022

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ордэнам Маці ўзнагароджаны:

БАНДАРЭНКА Алена Уладзіміраўна – галоўны бухгалтар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рагачоўскага райвыканкама»;

БАРЫСЕНКА Святлана Сяргееўна – работніца камунальнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтральнае», г. Гомель;

БОБР Святлана Уладзіміраўна – фармоўшчык каўбасных вырабаў ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат»;

БРАІМ Алена Анатольеўна – санітарка ўстановы «Капцэвіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», Петрыкаўскі раён;

ВАЙЦЮХОЎСКАЯ Святлана Віктараўна – прадавец таварыства з абмежаванай адказнасцю «АнРыта-плюс», г. Светлагорск;

ДАМАСЕВІЧ Таццяна Сяргееўна – сартавальнік эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Ляскавічы» дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»;

ЗЕНІКАВА Анжэла Уладзіміраўна – хатняя гаспадыня, аг. Забалацце Рагачоўскага раёна;

КАРАСЬ Надзея Уладзіміраўна – хатняя гаспадыня, г. Хойнікі;

КАРТОЗІЯ Юлія Вітальеўна – паштальён Чачэрскага ўчастка паштовай сувязі Гомельскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП паштовай сувязі «Белпошта»;

КУРЛОВІЧ Таццяна Мікалаеўна – тынкоўшчык будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Жыткавіцкая перасоўная механізаваная калона № 97» ААТ «Палессебуд»;

ЛЕЙКІНА Таццяна Пятроўна – інкасатар аддзела рэалізацыі праязной прадукцыі КУП «Гарэлектратранспарт», г. Гомель;

МАКЕЕВА Ніна Пятроўна – аператар птушкафабрык i механізаваных ферм вытворчага цэха «Навасёлкі» РДСУП «Беларуснафта-Асобіна», Веткаўскі раён;

ПАТАПАВА Наталья Іванаўна – прадавец прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Літвін Гандаль», Лоеўскі раён;

СІТКЕВІЧ Людміла Мікалаеўна – памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 24 г. Светлагорска»;

СЯРГЕЙЧЫК Ірына Уладзіміраўна – работніца КУП «Жыткавіцкі камунальнік»;

ТАКАРСКАЯ Карына Дзмітрыеўна – хатняя гаспадыня, г. Мазыр;

ФАМЯНКОВА Алеся Яўгеньеўна – санітарка тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Рагачоўская цэнтральная раённая бальніца»;

ФІЦНЕР Тамара Іванаўна – хатняя гаспадыня, г. Мазыр;

ЦЫБУЛІЧ Таццяна Фёдараўна – работніца дзяржаўнай установы адукацыі «Лельчыцкая раённая гімназія»;

ШАБАРДЗІНА Надзея Аляксандраўна – аператар свінагадоўчага комплексу філіяла «Савецкая Беларусь» ААТ «Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў»;

ШАМЕХІНА Галіна Іванаўна – работніца КСУП «Урыцкае», Гомельскі раён;

ЯКІМЕНКА Алена Уладзіміраўна – прадавец магазіна № 67 Рагачоўскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства.