Жыхары Гомельшчыны ўдастоены высокіх узнагарод
27.04.2023За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і ўмацаванне правапарадку, развіццё рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, выдатныя дасягненні ў сферы адукацыі і навукі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
медалём «За адзнаку ў воінскай службе»:
БОЛБАТ Дзмітрый Мікалаевіч – начальнік цэнтра інжынернага забеспячэння 19-й пагранічнай групы пагранічнай службы, падпалкоўнік;
ГАНЧАРОЎ Максім Аляксандравіч – старшына цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
КАЗЯРОЖАЦ Аляксандр Сяргеевіч – намеснік каменданта па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні пагранічнай камендатуры 19-й пагранічнай групы пагранічнай службы, капітан;
медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»:
БУТА Максім Аляксандравіч – начальнік пагранічнай заставы 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, маёр;
ГУД Іван Дзмітрыевіч – кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
ШАПАВАЛ Арцём Вячаслававіч – камандзір пагранічнага судна звяна пагранічных суднаў аддзялення берагавой аховы пагранічнай камендатуры 19-й пагранічнай групы пагранічнай службы, старшы мічман;
ШЫШКО Яўгеній Уладзіміравіч – начальнік пагранічнай заставы 19-й пагранічнай групы пагранічнай службы, маёр;
ЮШЧАНКА Валерый Васільевіч – камандзір разведвальна-пошукавай групы манеўранай групы 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
медалём «За працоўныя заслугі»:
ФІЛОНАВА Марына Уладзіміраўна – генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты»;
медалём Францыска Скарыны:
ГРЫГОР’ЕЎ Андрэй Якаўлевіч – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена ЖАДЗЕЙКА Жанне Фёдараўне – настаўніку рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 14 г. Гомеля».
* * *
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці работнікаў ААТ «Гомельскі хімічны завод»: КІСЯЛЁЎ Сяргей Аляксандравіч – начальнік цэха грануляванага амафосу; ЦІТОК Андрэй Іванавіч – апаратчык вытворчасці экстракцыйнай фосфарнай кіслаты цэха фосфарнай кіслаты;
за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці ЯЖОВА Антаніна Ізотаўна – кіраўнік дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон».