Жыхаркі Гомельшчыны ўдастоены высокіх узнагарод

12.10.2024
За нараджэнне i выхаванне пяці i больш дзяцей Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ордэнам Маці ўзнагароджаны:

АКУНЕЦ Наталля Генадзьеўна – апрацоўшчык каўбасных вырабаў фармовачна-тэрмічнага ўчастка каўбаснага цэха ААТ «Калінкавіцкі мяса-камбінат»;

БАГДАНАВА Вікторыя Віктараўна – праваднік пасажырскага вагона рэзерву праваднікоў Гомельскага вагоннага ўчастка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

БАСАРАНОВІЧ Вераніка Леанідаўна – зубны фельчар адасобленага структурнага падраздзялення «Ліпаўская бальніца сястрынскага догляду» ўстановы аховы здароўя «Калінкавіцкая цэнтральная раённая бальніца»;

БОЙКА Алеся Уладзіміраўна – аператар працэсу перапрацоўкі збожжа філіяла «Камбікормавы завод» ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат»;

БРЭЛЬ Кацярына Паўлаўна – загадчык цэнтральнага склада ДКСУП «Чырвоны гваздзік», г. Гомель;

ГАЛЕЗНІК Юлія Сяргееўна – работніца дзяржаўнай установы адукацыі «Мікуліцкая сярэдняя школа», Брагінскі раён;

ЕРМАКОВА Таццяна Уладзіміраўна – хатняя гаспадыня, г. Нароўля;

КАВАЛЕНКА Аксана Аляксандраўна – хатняя гаспадыня, г. Калінкавічы;

КАНУСЕВІЧ Вольга Мікалаеўна – начальнік перасовачнага аддзялення паштовай сувязі № 3 Чачэрскага ўчастка паштовай сувязі Гомельскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;

КРАЎЧАНКА Вольга Міхайлаўна – работніца дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 43 г. Жлобіна»;

ЛЕСЮКОВА Вольга Юр’еўна – кандуктар філіяла «Жлобінаўтатранс» ААТ «Гомельаблаўтатранс»;

ПЕРАЛОМАВА Варвара Станіславаўна – аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы малочнатаварнай фермы «Кудлаеўка» КСУП «Абарона», Добрушскі раён;

ПОПЧАНКА Таццяна Віктараўна – работніца плодаагародніннага сховішча ААТ «Камбінат «Усход», Гомельскі раён;

ПЯТРУШЭНКА Сняжана Амангельдыеўна – загадчык склада філіяла «Калінкавіцкая перасовачная механізаваная калона 10» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па будаўніцтве i эксплуатацыі меліярацыйных i водагаспадарчых сістэм «Калінкавічыводбуд»;

РУДАЯ Марыя Мікалаеўна – вытворца мясных паўфабрыкатаў КСУП «Саўгас-камбінат «3ара», Мазырскі раён;

РЭПІНА Інга Віктараўна – хатняя гаспадыня, г. Хойнікі;

САХАНАВА Валянціна Уладзіміраўна – аператар машыннага даення ААТ «Отар», Чачэрскі раён;

СЕВЯРЫН Святлана Аляксандраўна – хатняя гаспадыня, г. Калінкавічы;

СІНЯЦКАЯ Жанна Іванаўна – настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Веткі імя А. А. Грамыкі»;

ТУСНІНА Вольга Дзмітрыеўна – студэнтка ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»;

ЦІМАШКОВА Наталля Аляксееўна – станцыйны рабочы станцыі Гомель транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

ШВАБ Ірына Мікалаеўна – работніца дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 1 г. Нароўлі»;

ЯБЛОНСКАЯ Вераніка Пятроўна – эканаміст фермерскай гаспадаркі «Дагон», Мазырскі раён.