Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане

15.10.2024
За значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

ордэнам Пашаны: СТАРАЦІТАРАЎ Аляксандр Мікалаевіч – вадзіцель аўтамабіля ААТ «Калінінскі», Добрушскі раён;

медалём «За працоўныя заслугі»: ЗАБІРАН Аляксандр Аляксандравіч – вадзіцель аўтамабіля КСУП «Агракамбінат «Холмеч», Рэчыцкі раён; МІНЯНКОЎ Міхаіл Дзмітрыевіч – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Отар», Чачэрскі раён.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена ТРЫБУНАХ Галіне Пятроўне – дырэктару ААТ «Зорка», Чачэрскі раён.