Станцыя Козенкі перайменавана ў станцыю Мазыр, і гэтаму ёсць тлумачэнне
31.10.2024Пасажыры чыгуначнага транспарту павінны ведаць пра новаўвядзенні, якія закранулі менавіта станцыю Козенкі.
З-за асаблівасцей мясцовасці раённы цэнтр Мазыр валодае не занадта зручнай для пасажыраў чыгуначнай сувяззю са знешнім светам. Станцыя Мазыр знаходзілася на ўскраіне, праз яе не шлі ў цэнтр горада цягнікі. Жыхарам больш камфортна было карыстацца станцыяй Козенкі, што прылягае да самага вялікага спальнага масіву райцэнтра.
Цяпер жа станцыя Козенкі будзе называцца станцыяй Мазыр, што ўвогуле правільна. А згаданая вышэй з-за месца размяшчэння атрымае назву Мазыр-Паўночны.