Працаваць ў комплексе
24.01.2008
Ліпеньскія дні з пераменным надвор’ем прынеслі шмат клопатаў вяскоўцам. Адначасова даводзіцца весці догляд пасеваў, нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя на наступны зімова-стойлавы перыяд, узмоцнена рыхтавацца да жніва, прымаць усе неабходныя захады, каб на танных зялёных кармах дабівацца павышэння выхаду прадукцыі жывёлагадоўлі. Як у комплексе ідуць усе гэтыя і некаторыя іншыя работы, што трэба рабіць па павышэнню іх эфектыўнасці, як хутчэй і лепш вырашыць шматлікія праблемы, гаварылася на чарговай абласной селектарнай нарадзе, якую адкрыў і вёў першы намеснік старшыні аблвыканкама А. А. Бяляеў. Намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч адзначыў, што па ўсіх напрамках сельскагаспадарчай дзейнасці ёсць поспехі і ўпушчэнні. Але асабліва трывожыць той факт, што ў большасці раёнаў слаба вядзецца рамонт камбайнаў да жніва. Шмат работ трэба выканаць па падрыхтоўцы сушыльнай гаспадаркі. І закончыць іх не пазней 20 ліпеня.
— Светлагорскі раён дабіўся найвышэйшых паказчыкаў па прыбаўцы малака за апошнюю дзесяцідзёнку чэрвеня, — адзначыў на нарадзе першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу М. М. Траціннікаў, — добра папрацавалі таксама жывёлаводы Мазыр-скага, Ельскага, Буда-Кашалёўскага, Добрушскага, некаторых іншых раёнаў. У якасці ўзнагароды яны атрымаюць трактары айчыннай вытворчасці.
Аднак у шэрагу раёнаў работнікі ферм не выкарыстоўваюць магчымасці па павелічэнню вытворчасці малака, не забяспечваюць кароў у поўнай меры зелянінай. Горш таго, парушаецца тэхналогія закладкі сенажу і нарыхтоўкі сена. А месцамі скажаецца справаздачнасць.
На селектарнай нарадзе разгле-джаны таксама пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, некаторыя іншыя. У яе рабоце прыняў удзел і выступіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька.