У Калінкавіцкім раёне адбылася штогадовая рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу»

20.04.2018
Пачатак ёй быў пакладзены сумеснай пасадкай дрэў прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, працоўных калектываў аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённай газеты, а таксама работнікаў лясгаса.

У акцыі ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага Схода Рэспублікі Беларусь Яўгеній Адаменка і старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Замосцік. На падрыхтаванай дзялянцы плошчай 1,6 гектара ў гэты дзень было пасаджана 1,5 тысячы сажанцаў клёну і 2,5 тысячы сажанцаў ліпы. А ўсяго за час правядзення Тыдня лесу Калінкавіцкі лясгас высадзіць розныя пароды дрэў на плошчы звыш 200 гектараў.