У агракамбінаце “Паўднёвы” ужо некалькі дзён насенне рапсу перапрацоўваецца на алей і шрот у новым цэху.

31.07.2012
Яго начальнік Мікалай Місачэнка расказвае, што на перапрацоўку, згодна папярэдняй дамоўленасці, паступае сыравіна і з іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна. Цэх працуе кругласутачна. Зараз таксама вядзецца мантаж новай прыстаўкі для перапрацоўкі сланечніку, якую плануецца запусціць у работу на працягу некалькіх тыдняў.