Субсідыі для прадпрымальнікаў

22.05.2010
Штогод у раёне не менш 20 беспрацоўных знахо­дзяць сабе прымяненне ў якасці прадпрымальнікаў. Вось і за 2009 год 22 грамадзянам для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці было выдзелена беззваротных субсідый на суму 58,4 мільёна рублёў. Тром арганізацыям аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе пазык на агульную суму 429,8 мільёна рублёў на стварэнне 30 рабочых месцаў.