Увага ахове здароўя

24.02.2009
Належная ўвага ў раёне ўдзяляецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. Толькі ў 2008 годзе медыцынскага абсталявання тут набыта на 217 мільёнаў рублёў. У тым ліку 31 мільён пайшоў на аснашчэнне сельскіх лячэбных амбулаторый. Выкананы і рамонт устаноў аховы здароўя на суму больш за
адзін мільярд рублёў.