Абласны лінгвістычны конкурс «Ведай родную мову» прайшоў у гімназіі №56 Гомеля імя А. А. Вішнеўскага

06.04.2021

Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення здольных, лінгвістычна адораных вучняў, паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі аблвыканкама.


У конкурсе прынялі ўдзел 34 пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Удзельнікі конкурсу выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню, пісалі сачыненне-мініацюру па адной з двух прапанаваных тэм. У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял, узровень пісьменнасці.

Па выніках конкурсу пераможцамі вызначаны 14 удзельнікаў з устаноў адукацыі Гомеля, Акцябрскага, Добрушскага, Жлобінскага, Лоеўскага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў, Гомельскага і Мазырскага абласных ліцэяў.