Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Мнение, Гомельская правда :

З гарадскога пасёлка Камарын на Брагіншчыне 75 год назад пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі

Добавлено 28.05.2019 3381 0 Валянціна БЕЛЬЧАНКА
У гонар воінаў 15-га стралковага корпуса 13-й арміі Цэнтральнага фронту, якія фарсіравалі Днепр і 23 верасня 1943 года вызвалілі Камарын і некалькі суседніх вёсак, узведзены помнік у выглядзе разгорнутага сцяга з выявай байцоў на барэльефе.

DSC_5450.JPG

Вечны спакой знайшлі тут больш за 900 абаронцаў. Усе яны, у тым лікушэсць Герояў Савецкага Саюза, пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у цэнтры пасёлка.

Сёлетні Дзень Перамогі Камарын сустрэў у новым абліччы: не толькі адрамантаваны помнікі, але і з’явіўся парк у памяць аб вызваліцелях гэтага паўднёвага куточка Палесся. Добраўпарадкавана тэрыторыя каля культурна-спартыўнага цэнтра. На месцы пашкоджаных караедам соснаў пасаджана больш чым паўтары сотні маладых дрэўцаў і кустарнікаў. Устаноўлены альтанкі, дзіцячая гульнявая пляцоўка. А ў цэнтры ўсталявана стэла ў выглядзе стылізаваных штыкоў, накіраваных у вышыню. Стэлу вянчае пяціканцовая пераможная зорка. Надпісы на чорным граніце нагадваюць аб грозных падзеях, якія ў 1943 годзе разгарнуліся на беразе Дняпра. Побач — экспазіцыя ваеннай тэхнікі.

Камарынцы шчыра ўдзячныя ўсім, хто не скарыўся ворагу, адстаяў свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Памятаць урокі Вялікай Айчыннай вайны — святы абавязак нашчадкаў Перамогі.
Фото Вольгі Паляшчук
0 Обсуждение Комментировать