Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Мнение, Тамара Крюченко :

Як пасля падзелу нашай краіны спрабавалі апалячыць беларусаў

Добавлено 02.04.2021 4062 0 Тамара Кручэнка
Днямі ў адной з гомельскіх крам пачула беларускую мову. Малады бацька звяртаўся да сынка на чыстай літаратурнай мове. Шчыра кажучы, аж застыла на месцы ад здзіўлення. Сучасны малады мужчына быў з жонкай, ён пераконваў малога, што купляць узятую на паліцы каляровую смакатулю не варта, яна зусім не карысная.

Першае, што падумала: можа, крама, у найменні якой пазначана беларускае «і», прыцягвае моладзь, што шануе роднае слова? Але сама рассмяялася над такім вывадам: дажылася, што роднае слова здаецца чымсьці незвычайным, звышнатуральным. Хаця здавён ведаю лю­дзей, якія гавораць па-беларуску, і ўсе іх разумеюць без аніякага напружання. У свой час і мая школа ў заходняй частцы Беларусі была чыста беларускай, і ад таго ніхто з маіх равеснікаў не пакутаваў. Наадварот, адчувалі смак роднага слова, маглі чытаць у арыгінале айчынных пісьменнікаў.

А вось да польскай мовы мяне не пацягнула. Думаю, не апошнюю ролю сыграў у тым і тата, якому ў часы польскай акупацыі давялося яе вывучаць, адчуўшы сапраўднае наса­джэнне чужога. Аднак бацька навучыўся: выдатна размаўляў на гэтай мове, з цудоўным вымаўленнем. І калі да яго звярталіся па-польску, адказваў на ёй. Мне было ганарова, што працоўны чалавек, які не мае і сярэдняй адукацыі, так ведае суседнюю мову. Аднак згадваючы час свайго юначага сталення, тата распавядаў мне і пра паўстанне нарачанскіх рыбакоў, забароны вольна карыстацца дарункамі лесу, арышт Максіма Танка і іншыя падзеі, звязаныя з жыццем пад Польшчай. Памятаю, як свідраваў маё сэрца боль, калі слухала, як на пытанне па-польску, хто ты ёсць, яго і іншых тагачасных беларускіх дзяцей прымушалі адказваць: «паляк малы». Таму купалаўскае «я мужык-беларус, пан сахі і касы» гучала як гімн роднай зямлі.

У 60–70-я гады мінулага стагоддзя ў наш пасёлак прыязджалі з Польшчы і сваякі мясцовых жыхароў. Вядома ж, падгандлёўвалі адметнымі ўборамі, парасонамі, бялізнай. Аднак памятаецца, як габарытная суседка Канстанцыя, маці майго равесніка, пасля адведвання сястры і пляменнікаў у польскім горадзе, дзялілася: «Галадала ў іх. Яны з ранку толькі кубачак кавы і танюсенькі бутэрброд, і трывай да абеду». Што ж, у кожнага народа свая традыцыя: і моўная, і харчовая.

Памятаю, як свідраваў маё сэрца боль, калі слухала, як на пытанне па-польску, хто ты ёсць, яго і іншых тагачасных беларускіх дзяцей прымушалі адказваць: «паляк малы».

Польскую мову як факультатыў нам, філолагам, прапанавалі ва ўніверсітэце: быў перабор жадаючых на балгарскую, куды імкнулася і я. Прыйшлося мне прайсці курс польскай. Выкладчык паставіў нам задачу: можаце здаць залік, выступіўшы з урыўкам твора на выбар на сустрэчы з іншамоўнымі студэнтамі. Прачытала па польску, завучыўшы транскрыпцыйна, урывак з паэмы «Добра» Ула­дзіміра Маякоўскага. Далей таго не рушыла.
А ў 1991-м пайшоў у наступ каталіцызм. У нашым райцэнтры, дзе яшчэ праваслаўя больш, калі ўзважваць на вагах, сталі актыўна вянчацца ў касцёле. Сямейныя пары, што пражылі большую частку жыцця, нямала і саграшылі, рупіліся рабіць святую справу бы напаказ. Гэта таксама аддаляла. 

Але асабліва дзіўна было мне колькі гадоў таму пачуць ад земляка, жанатага на родзічцы, тэлефанаванне: «Мы прыехалі на могілкі, шукалі клады вашага дзеда Рыгора. Але ж над ім праваслаўны крыж. А я хачу аформіць жонцы карту паляка». Шчыра кажучы, ледзь пракаўтнула пачутае. Як аргумент чалавек прыводзіў і цудоўнае веданне маім бацькам польскай мовы. Сказала: «Даражэнькі, не рупся, і мой дзед, і мой бацька, і маці, і брат, і я, увесь наш род у праваслаўнай царкве хрышчоныя. І не дай бог тваім дзецям так, як мой бацька, вучыць на сваёй зямлі чужую мову...»

...Адной з цэнтральных магістралей майго райцэнтра Мядзела і сёння з’яўляецца вуліца 17 верасня. Я памятаю яе яшчэ звілістай, брукаванай, з невысокімі драўлянымі хатамі абапал. Тут колісь жыў стрыечны бацькаў брат, і менавіта тут я пачула першыя звесткі пра гісторыю падзелу нашай зямлі пасля Рыжскага мірнага дагавору. Цяпер гэта сучасная прыгожая вуліца ў курортным гарадку на поўначы Беларусі. Кожны раз, прыязджаючы туды, згадваю аповед таты, сваіх суседзяў, з якой радасцю страчалі яны вызваленне ў верасні 1939 года Чырвонай арміяй. Таму і не магу не падзяліцца.
0 Обсуждение Комментировать