Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Мнение, Гомельская правда :

Каб сонца засланіць... Mеркаваннi пасля прагляду трох частак дакументальнага фільма «Манкурты»

Добавлено 18.04.2021 5570 0 Канстанцін Карнялюк
Шмат думак прынёс прагляд трох частак дакументальнага фільма «Манкурты» на тэлебачанні. Захацелася выказаць свае меркаванні.

Вельмі горка, што ў сённяшняй палітычнай сітуацыі манкурты рознага кшталту вытвараюць свае ганебныя ўчынкі ў дачыненні да Беларусі – як у самой краіне, так і па-за яе межамі. Праўда, слова «ўчынкі» тут не падыходзіць: хутчэй за ўсё гэта паскудства і ганебныя «падлянкі». А слова «манкурт» найперш і ўжываецца для красамоўнай характарыстыкі чалавека, які страціў сувязь са сваімі каранямі, што забыўся пра свой род, краіну, землякоў і суайчыннікаў. І не проста забыўся, а пачаў вайну супраць сваіх…

Гэта проста дзікунства, што сёння сярод нас з’явіліся тыя, хто гатовы не дапамагаць краіне, а шкодзіць ёй. Манкурцтва – гэта найперш здрада. Здрада сваёй зямлі, землякам, суайчыннікам. Яшчэ больш абсурдна і агідна ад таго, што некаторыя чамусьці перакананы, што нам, беларусам, трэба жыць па мадэлях Еўроп-Амерык. Шкада, што знайшліся нават гора-педагогі, якія гатовы дапамагаць новаспечаным «змагарам». Прычым, атрымліваючы дзяржаўныя грошы, плявузгаюць на акаляючае мірнае жыццё.

Чаму ў некаторых суайчыннікаў праявілася хлусліва зразумелае пачуццё патрыятызму? Дзеянні некаторых персанажаў падобны да існавання Іудаў, якія, на жаль, былі ва ўсе часы ў любой краіне. І глыбока памыляюцца такія манкурты, што, здрадзіўшы Радзіме, уцёкшы, як пацукі, за мяжу, яны змогуць спакойна там дажываць свой век. Расплата абавязкова настане! Нельга забываць пра закон бумеранга.

Мне ўспамінаецца размова з ветэранам Вялікай Айчыннай Васілём Данілавічам Мяцельскім. «На вайне мужнасць і гераізм салдат і афіцэраў былі даволі звычайнай з’явай, аднак здраднікаў ненавідзелі ўсе. Здрада на вайне – гэта праяўленне фашызму сярод сваіх», – зазначаў ён.

Яшчэ са школы – і на ўсё жыццё мне запомніліся і таленавітыя творы вялікага кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава, дарэчы бацька якога быў рэпрэсіраваны і расстраляны ў 1938 годзе. Творы Айтматава здольны патрапіць у душу кожнага, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці. Нельга без хвалявання і ў ХХІ стагоддзі чытаць і перачытваць яго «І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень», «Плаха», «Матчына поле», «Буранны паўстанак». Айтматаву ўдалося ў многім раскрыць саму ганебную прыроду манкурцтва.

Галоўны герой «Бураннага паўстанка» Едыгей – само ўвасабленне сумленнасці і праўды-матухны. Гэты далёкі, закінуты ў бяскрайнім стэпе паўстанак блізкі і знаёмы нам і сёння як нейкі цэнтр сусвету, як крыніца сапраўдных чалавечых каштоўнасцей. Успомнім легенду пра манкуртаў, якая з’яўляецца стрыжнявой у рамане: «Манкурт не ведаў, хто ён, якога роду-племені, не ведаў свайго імя, не памятаў дзяцінства, бацькі і маці. Ён быў каштоўны тым, што не меў памяці, таму варты быў ён дзесяці звычайных нявольнікаў».

Дарэчы, менавіта пасля гэтай легенды слова «манкурт» для многіх савецкіх лю­дзей і пачало азначаць таго, хто забыўся на родную мову, уласную гісторыю і культуру. Хто здрадзіў свайму народу, хто адвярнуўся ад яго. На жаль, манкурты не перавяліся і ў наш час.

Чынгіз Айтматаў вучыць сваімі творамі не толькі змагацца з манкуртамі, але і несці ў сабе праўду і справядлівасць, несці ў сваім сэрцы сонейка. Гэта нам як свежае паветра патрэбна зараз, калі свет скаланаюць войны і жорсткія супрацьстаянні, калі падымаюць галовы прыхільнікі нялюдскіх ідэй, сеючы варажнечу паміж народамі. А запавет змагання са злом – самы святы і высакародны.

Напрыканцы хочацца згадаць выслоўе знакамітага айчыннага байкапісца Кандрата Крапівы, 125-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначаем сёлета: «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала»…
0 Обсуждение Комментировать