Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх
Мнение, Тамара Крюченко :

Дзень беларускага пісьменства-2016 ў Рагачове

Добавлено 18.05.2016 4384 0
Год культуры, падрыхтоўка да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, сёлетнія юбілейныя даты знакамітых пісьменнікаў Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Богдановіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа стануць адметнымі старонкамі свята. Запланавана больш 70 мерапрыемстваў.
Галоўная з 16 сцэнічных пляцовак Рагачова будзе на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Выстава «Па-сапраўднаму народны» раскажа землякам і гасцям свята пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка Беларусі, драматурга Андрэя Макаёнка. Дарэчы, і на радзіме творцы ў аграгарадку Журавічы прымеркаваны мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства.
«Славянскія літаратурныя Дажынкі — 2016», тэлемост з гарадамі-пабрацімамі Рагачова — Кацельнікамі (Расійская Федэрацыя)) і Новаград-Валынскім (Украіна), спектакль «Песняр» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага таксама будуць запамінальнымі момантамі свята.
Плануецца таксама закладка алеі ў гонар 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкрыццё ніжняга прэдзелу храма Аляксандра Неўскага і шматлікія іншыя дзеі, канцэрты, выступленні літаратараў і юных чытальнікаў. 
На Рагачоўшчыне ўжо ідзе актыўная падрыхтоўка да знакавай падзеі. Вядзецца рамонт аўтадарог рэспубліканскага значэння паблізу райцэнтра. У самім Рагачове рамантуюцца вуліцы Калініна і Друцкая. Будзе ажыццёўлены касметычны рамонт шэрагу жылых дамоў у цэнтры, рамонт будынкаў чыгуначнага вакзала і раённага вузла паштовай сувязі, бальніцы, стадыёна.Год культуры, падрыхтоўка да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, сёлетнія юбілейныя даты знакамітых пісьменнікаў Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Богдановіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа стануць адметнымі старонкамі свята. Запланавана больш 70 мерапрыемстваў.Год культуры, падрыхтоўка да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, сёлетнія юбілейныя даты знакамітых пісьменнікаў Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Богдановіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа стануць адметнымі старонкамі свята. Запланавана больш 70 мерапрыемстваў.
0 Обсуждение Комментировать