Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

У Рэчыцкім раёне ўшанавалі першыя экіпажы камбайнераў-тысячнікаў і вадзіцеляў, што перавезлі першыя тысячы тон зерня

2535 0 20:37 / 27.07.2021 Обновлено 18:12 / 27.07.2021
На полі ўрочышча Папова, непадалёк ад вёскі Артукі Рэчыцкага раёна, сёння ўшанавалі першыя экіпажы камбайнераў-тысячнікаў краю і вадзіцеляў, што перавезлі першыя тысячы тон зерня новага ўраджаю.


Шчыра прывіталі 17 механізатараў і вадзіцеляў першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Часнок, старшыня Рэчыцкага райвыканкама Віталь Панчанка, ветэран сельскай гаспадаркі рэспублікі, ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна, старшыня СВК “50 год Кастрычніка” Рыгор Шпакаў.

Дыпломы, падарункі і кветкі лепшым з лепшых на хлебнай ніве ўручылі таксама намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей і старшыня Рэчыцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Лёгенькая, кіраўнікі і прафсаюзны актыў гаспадарак раёна. 

Перадавікамі сельскагаспадарчай вытворчасці слаўны гэты куток Гомельшчыны, і гэта толькі старт новым дасягненням — адзначалі ўсе госці. 

Як зазначыў у невялікім інтэрв’ю Ігар Часнок, першы намеснік старшыні аблвыканкама, цяперашняе надвор’е — дарунак прыроды, і варта яго не ўпусціць, у рэгіёне прымаюцца ўсе меры ў адпаведнасці з распрацаванай стратэгіяй. “Усё скіравана на тое, каб павялічыць дзённую выпрацоўку на камбайн. Улічваючы, што тэмпы сціскаюцца (на парозе пасяўная азімых) неабходна як мага хутчэй, якасна ўбіраць штодзень” — падкрэсліў Ігар Мікалаевіч.
Камбайнеры Мікалай Плесканосаў і Васіль Лазавенка, ураджэнцы Баршчоўкі, падзяліліся: “аснова поспеху нашага экіпажа — сяброўства са школы, бо мы не толькі землякі, а і аднакласнікі”.

Здароўя вам і надвор’я, працаўнікі хлебнай нівы, усім, хто ў гэтыя спякотныя летнія дні зернейка да зерня мацуе харчовую бяспеку роднай краіны! 





















4E6A3646.JPG







Фото и видео Олега Белоусова
Экономика

0 Обсуждение Комментировать