Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

“Лявоніха”, “Карапэт”. 24 красавіка ў Калінкавічах пройдзе Х абласны конкурс выканаўцаў народных бытавых танцаў “Вытокі”

3270 0 01:48 / 21.04.2021

Заключны тур абласнога конкурсу выканаўцаў народных бытавых танцаў “Вытокі” прысвечаны Году народнага адзінства. Юбілейны конкурс праводзіцца ў абноўленым фармаце. Упершыню арганізаваны дыстанцыйны адборачны тур. У заключным туры, які адбудзецца ў раённым доме культуры, будуць змагацца ў выканальніцтве народных бытавых танцаў 93 лепшыя пары з 17 раёнаў вобласці. Яны прадставяць установы культуры і адукацыі, а таксама прамысловыя прадпрыемствы. Узрост удзельнікаў ад 7 да 71 года.

У праграме заключнага тура 21 народны бытавы танец, характэрны для Гомельшчыны. У паўфінале канкурсанты ў кожнай з пяці ўзроставых катэгорый выканаюць па чатыры танцы, сярод якіх “Базар”, “Заёнец”, вальс, полькі — у два бакі і “Бабачка”. У фінале самыя моцныя пары пазмагаюцца ў выкананні “Лявоніхі”, “Карапэту”, “Ва саду лі”, полькі “Верацяно” і іншых. Пераможцы – уладальнікі дыпломаў І ступені ў сваіх узроставых катэгорыях, атрымаюць каштоўныя падарункі.

Ацэньваць конкурсныя выступленні будзе кампетэнтнае журы. Для ўдзельнікаў і гасцей правядуць майстар-клас па народных бытавых танцах.

Мерапрыемства арганізуе абласны цэнтр народнай творчасці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта.

Культура

0 Обсуждение Комментировать